|
|
Название книги: Прынц i жабрак Авторы: Твен Марк Жанры: child_adv Файл: fb2-612000-614999.zip/613146.fb2 Размер файла: 609,2 КБ Язык: Белорусский |
Читать онлайн |
| Скачать: | ||
| fb2 | ||
| fb2+zip | ||
| epub | ||
| mobi | ||
|
Я вылажу вам у сваёй кнізе повесьць у гэткім выглядзе, у якім яна расказана была мне чалавекам, чуўшым яе ад свайго бацькі, які, ізноў-жа ў сваю чаргу, чуў яе ад свайго бацькі, і гэтак далей. Больш як трыста гадоў расказ пераходзіў ад бацькоў да сыноў, з пакаленьня ў пакаленьне, і гэткім спосабам захаваўся да нашых дзён. Зьмест яго, быць можа, й гістарычны факт, а мо' — толькі легэнда, паданьне. Ці сапраўды здарылася тое, што апісана, ці не — цяжка сказаць; але яно магло здарыцца. Вельмі магчыма, што навет мудрацы й кніжнікі даўней верылі ў гэту гісторыю, а можа толькі цёмны, просты народ любіў яе і даваў ёй веру |
||